Віншуем пераможцаў рэспубліканскай выставы-конкурсу дзіцячай творчасці “Пад небам сінім”!

11.10.2022

         У Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі адбылася рэспубліканская выстава-конкурс дзіцячай творчасці “Пад небам сінім”, прысвечаная 140-годдзю з дня нараджэння народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа.

         На выстаўцы прадстаўлены творчыя работы ў наступных намінацыях: “Ілюстрацыя”, “Кніжная вокладка”, “Буктрэйлер”, “Анімацыя”, “Дэкаратыўна-прыкладная творчасць”. Тэматыка работ – родны край, прырода, каханне, абрады, казкі, вобразы беларусаў, героі твораў Янкі Купалы і Якуба Коласа: Сымон-музыка, Паўлінка, Міхась, Бандароўна, Гусляр, Рак-вусач і інш.. Кожная творчая работа суправаджаецца радкамі з вершаў беларускіх пісьменнікаў.

         Падведзены вынікі выставы конкурсу. Віншуем пераможца.

1 месца - Каралёва Аляксея, навучэнца ДУА “Сеніцкая сярэдняя школа імя Янкі Купалы” Мінскага раёна (педагог Раўлушэвіч Людміла Лявонаўна)

 

         Таксама  ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі адбылася  Рэспубліканская выстава-конкурс дзіцячай і маладзёжнай творчасці “Я родным краем ганаруся”, прысвечаная Году гістарычнай памяці.

          На выстаўцы прадстаўлены творчыя работы ў наступных намінацыях: “Выяўленчае мастацтва”; “Дэкаратыўна-прыкладная творчасць”; “Літаратурная творчасць”; “Анімацыйны фільм”; “Мастацкая фатаграфія”. Тэматыка работ – “Гістарычная спадчына: ад мінулага да сучаснасці”, “Нацыянальныя здабыткі: творчасць, навука і спорт”, “Беларусы: пераемнасць, каштоўнасць, адзінства”.

         Падведзены вынікі выставы конкурсу. Віншуем пераможца.

3 месца - Лопух Вікторыю, навучэнка ДУА “Бараўлянская сярэдняя школа № 3” Мінскага раёна (педагог Зеленькова Таццяна Аляксандраўна)

 

 

 

Меню раздела