Лiрык вясковы Уладзіслаў Сыракомля.

30.09.2023

    30 верасня арт-студыя "Заслаўскія фарбы " і "Майстэрня ілюстратара" урачыста адкрылі выставу твораў, прысвечаных 200-годдю Уладзіслава Сыракомлі. Разам з педагогам дадатковай адукацыі Анастасіяй Іванаўнай Балыш навучэнцы намалявалі партрэты, стварылі ілюстрацыі да твораў пісьменніка. На святочнай імпрэзе чыталі вершы, слухалі музычны выступ вучаніцы студыі Ксеніі Гапановіч. Таксама быў арганізаваны абмен кнігамі паміж дзецьмі. Кожны ўдзельнік атрымаў памятны дыплом і падарункі. Свята закончылася салодкім сталом.

 

 

 

 

 

 

поделиться в:
Меню раздела